Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні адкрылі памятны знак на месцы былых габрэйскіх могілак


Міхал Карневіч, Горадня На памятнай пліце зроблены надпіс на дзьвюх мовах: па-беларуску й на іўрыце – “Памяці яўрэяў, якія з ХІV стагоддзя жылі на Гродзенскай зямлі. Ад нашчадкаў".

Памятны знак усталявалі побач з плотам, якім абнесены гарадзенскі стадыён “Нёман”. Менавіта на гэтым месцы знаходзіліся старыя габрэйскія могілкі, якія ў 1951 годзе былі зьнішчаны бальшавіцкай уладай – на іх месцы збудавалі стадыён, якія называўся “Чырвоны сьцяг”. У 2003 годзе, калі пачалася рэканструкцыя стадыёна, экскаватарам выкопвалі чалавечыя парэшткі і вывозілі на гарадзкія сьметнікі.

Журналісты з гарадзенскіх незалежных СМІ апублікавалі тады матэрыялы, на якія адклікнуўся ўвесь сьвет: пратэсты на адрас гарадзенскіх уладаў прыходзілі з самых розных краінаў. Улады былі змушаны паабяцаць, што памятны знак на месцы былых могілак будзе усталяваны.

Сёньня на цырымоніі адкрыцьця прысутнічалі амбасадары дзьвюх краінаў – Ізраіля й Нямеччыны, абодва прамаўлялі. Ад гарадзенскіх уладаў выступіў намесьнік старшыні гарвыканкаму.

На фота: прамаўляе амбасадар Ізраілю ў Беларусі Зэеў Бэн-Ар’е



На фота: прамаўляе амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Марцін Гэкер.



На фота: памятны знак. Аўтар – гарадзенскі скульптар Анатоль Салятыцкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG