Увесь час канфлікту Масква шукала ў Чачні моцную асобу, якую можна было б супрацьпаставіць лідэрам супраціву. Пасьля пачатку другой чачэнскай вайны стаўка была зробленая на Ахмада Кадырава. Але 9 траўня 2004 году ён быў забіты. Ужо пры ягоным жыцьці ягоны сын Рамзан пачаў канцэнтраваць у сваіх руках усё большую ўладу, у першую чаргу – сілавыя структуры. У 2004 годзе ён стаў кіраўніком МУС рэспублікі, потым прэм’ер-міністрам. Кантралюючы сілавыя структуры , ён мала лічыўся з намінальным прэзыдэнтам Чачні Алу Алханавым , а ў лютым сёлета супрацьстаяньне завяршылася поўнай перамогай Кадырава.
Праваабаронцы і журналісты даўно кажуць пра жорсткасьці, якія робяць падначаленыя Кадыраву байцы – запалохваньне, зьнікненьні людзей і забойствы. Паводле некаторых вэрсіяў менавіта людзі Кадырава былі датычныя да забойства журналісткі Ганны Паліткоўскай, якая была адным з самых рэзкіх крытыкаў рэжыму, усталяваным у Чачні Рамзанам Кадыравым.
Аднак і апанэнты не адмаўляюць яму ў сіле волі. Крэмль наяўная сытуацыя задавальняе – канфлікт “чачэнізаваны”, знайшоўся чалавек, які здолеў усталяваць у Чачні хаця б паліцэйскі парадак. Праўда, тут існуе пэўная палітычная пастка: Кадыраў – фэадальны сэньёр Чачні – усё часьцей дэманструе незалежнасьць ад Масквы.
Усе гэтыя моманты даволі яскрава адлюстраваныя ў інтэрвію, якое Рамзан Кадыраў даў нашаму радыё. На пытаньне пра тое, што ён бачыць сваёй галоўнай задачай, Кадыраў адказаў:
Кадыраў: “Прэзыдэнт –цяжкая пасада. Гэта не азначае, што працаваць цяжка. Цяжка таму, што ты павінен перад Алахам адказваць за грамадзянаў. У любы час, калі чачэнец – напрыклад, у іншым рэгіёне – патрапіць у цяжкую сытуацыю, ты абавязаны стаць на яго абарону. У нас ёсьць тысячы людзей, якія зьніклі бяз зьвестак. Ніхто за гэта не адказвае. У нас шмат бязьвінна зьняволеных людзей. Шмат забітых і скрадзеных бязбожнымі чачэнцамі і такімі ж фэдэральнымі структурамі. Я б хацеў дапамагчы хаця б аднаму з бязьвінна пацярпелых. Калі я ўступаў на гэты шлях, я нікому не казаў, што я фэдэрал ці не . Я зыходзіў са сваёй любві да чачэнскага народу”.
Апошнім часам узмацніліся спрэчкі паміж урадам Кадырава і Масквой наконт падзелу прыбыткаў ад продажу нафты, якая здабываецца ў Чачні. Наконт гэтага Кадыраў гаворыць наступнае.
Кадыраў: “Для пад’ёму нашай эканомікі недастаткова адной нафты, яна можа хутка скончыцца. Патрэбныя рабочыя месцы. А што тычыцца размоваў, якія былі і цяпер ідуць вакол нафты, мы кажам: прадавайце гэтую нафту куды хочаце, але грошы за яе прысылайце ў наш бюджэт. Калі чачэнцы знойдуць згоду і, як іншыя, будуць гаспадарамі ў сябе – фэдэральны цэнтар будзе працаваць на нашу карысьць”.
Шмат хто, у тым ліку і былы прэзыдэнт Чачні Алу Алханаў, кажуць, што ў рэспубліцы усталяваны сапраўдны “культ асобы” Кадырава, паводле многіх Кадыраў навадзіць жах на насельніцтва рэспублікі.
Кадыраў: “Хваліць трэба прыгожую дзяўчыну – за яе прыгажосьць. А калі ты кіраўнік, цябе павінны баяцца. Не павінны баяцца быць табой зьбітым, а павінны баяцца падвесьці кіраўніка, не апраўдаць ягоны давер. У разбуранай Чачні адноўлена 86 навучальных установаў, больш за 100 шпіталёў, у Грозным адрэмантавана 712 дамоў, гэта больш за 24 тысячы кватэраў. І калі людзі, выказваючы удзячнасьць, гавораць мне дзякуй, гэта называецца “культам асобы”.