Слухаць:
Сумная, бэтонная ўскраіна Баранавічаў. Панэльны 9-павярховік. Звычайнае трохпакаёвая кватэра. Небагатае жытло здаецца большым, чым яно ёсьць на самой справе. Бо жыхар у гэтых харомах адзін. Яму 82 гады. Адзін ягоны сын жыве ва Ўкраіне. Другі сядзіць “за палітыку”. Стары Віктар Статкевіч, былы настаўнік гісторыі, на сёньняшні дзень больш за ўсё хоча, каб хутчэй скончылася тая сумная гісторыя, што адбылася зь ягоным сынам Міколам.
Карэспандэнт: “Віктар Паўлавіч, а Вы самі не шкадуеце, што сын пайшоў у палітыку?”
Віктар: “Шкадую. Я ня тое, што хвалююся. Але Коля мой адораны быў чалавек. Маці была кандыдат навук. Ён, калі ў школе вучыўся, лепшым быў вучням школы. Па геамэтрыі, ён ніколі не рабіў тое, што пісалася на дошцы. Ён заўжды сам. Ну… Палітыка…”
Карэспандэнт: “А колькі ў Вас дзяцей?”
Віктар: “Двое. Адзін ва Львове. Ну той добра жыве. Бізнэсам займаецца. Кожную восень ежджу, пуцёўкі бярэ мне ў Трускавец. Падтрымлівае мяне. Саша палітыкай не займаецца”.
Карэспандэнт: “А ніколі не ўзьнікала жаданьня сказаць Колю: “На чорта табе гэта трэба, уся гэтая палітыка?”
Віктар: “Дык гэта ж яго выбар! Як я магу такое сказаць? Ён дарослы чалавек. Гэта падабаецца мне, не падабаецца. Гэта яго выбар”.
Карэспандэнт: “А Вам не бывае за яго страшна?”
Віктар: “Заўжды страшна”.
Мы размаўляем на кухні. Стары ўпэўнены, што ягоныя пакоі праслухоўваюцца спэцслужбамі. І ў мяне не ўзьнікае ніякага жаданьня яго пераконваць у адваротным. Бо за вакном у нас 2007 год. І гледзячы з нашага, сёньня 1991-ы ўжо здаецца нерэальнай фантастыкай. Калі малады падпалкоўнік Мікалай Статкевіч прыйшоў у палітыку, заснаваўшы з паплечнікамі Згуртаваньне беларускіх вайскоўцаў.
Віктар: “Яны прыйшлі ўтрох. Іх назвалі “чорныя палкоўнікі”.
Карэспандэнт: “Чорныя палкоўнікі?”
Віктар: “Ён зрабіў зварот да народа. І ўжо з КДБ зьявіліся, сказалі: “Па табе плачуць кайданкі”. І тут перадаюць: ГКЧП пацярпеў паразу”. І тут ужо: “Віншуем!”
Пра свае жыцьцёвыя шляхі Віктар Паўлавіч сьціпла маўчаў. Пра бацьку мне распавёў Мікалай Статкевіч, якому я пазваніў у Блонь.
Мікалай: “Ягонага бацьку забілі паліцаі, бацьку маці забілі ў НКВД. Бацьку ледзьве таксама не забілі паліцаі. Ён, падлетак, пасьпеў на каня ўскочыць. Ягонага бацьку за сувязь з партызанамі хворага ў ложку застрэлілі, а ён уцёк. Прыйшла савецкая армія, яму 17 ня было. І гэта яго ўратавала, бо яго не адправілі на фронт. А ўсіх ягоных аднаклясьнікаў, якія былі крыху старэйшыя за яго, якіх забралі, усіх да аднаго паклалі ў Прусіі. Ганялі з адной вінтоўкай на дзесяць чалавек на кулямёты. Пакуль усіх там не пастралялі”.
Нягледзячы на свой узрост, Віктар Паўлавіч ніяк ня можа кінуць курыць. Хоць які супакой нэрвам. А нэрвавацца яму даводзілася і, напэўна, давядзецца ня раз.
Карэспандэнт: “Чым жывяцё? Што радуе ў жыцьці?”
Віктар: “У маі ўжо гады нічога... Вельмі добрыя дзеці, добрыя ўнукі. Гэтым і жыву”.
Карэспандэнт: “Тэлевізар глядзіце?”
Віктар: “Беларускага я не гляджу. Там я загадзя ведаю, што будуць гаварыць. Пацёмкінскія вёскі. Нэрваў не хапае. Страшна думаць пра дзяцей. Што іх чакае далей...”
Нядаўна Віктар Статкевіч напісаў заяву на імя начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў спадара Коўчура, у якой задаў некалькі канкрэтных пытаньняў і наконт парушэньня заканадаўства, і наконт правакацыяў, і наконт далейшага лёсу сына. І атрымаў, як кажа, звычайную бюракратычную адпіску.
Карэспандэнт: “Якія ў Вас пачуцьці на гэтую адпіску? Злосьць, крыўда?”
Віктар: “На каго тут крыўдзіцца. Якія пачуцьці могуць быць...”
Віктар Статкевіч не спадзяецца дажыць да тых часоў, калі ў Беларусі запануе сапраўдны закон. Ён хоча хутчэй пабачыць сына. І з надзеяй чакае вясны.
Гл. таксама Адзін дзень у сям’і палітвязьня Паўла Севярынца +
Адзін дзень у сям’і палітвязьня Аляксандра Казуліна +
Адзін дзень у сям’і палітвязьня Зьмітра Дашкевіча +