Больш за 6 тысяч чалавек з тых, хто стаіць на ўліку ў наркалягічнай службе, хворыя на наркаманію.
Як зазначыў Уладзімер Максімчук, у беларускага насельніцтва склалася "няправільнае стаўленьне да алькаголю", яно не разумее, што бясьпечных і карысных дозаў алкаголю не існуе, што любая доза шкодная.
За мінулы год каля 110 тысячаў беларусаў былі дастаўленыя ў прыёмныя пакоі шпіталёў у стане алькагольнага ап''яненьня. Ад няшчасных выпадкаў і атручэнняў алькаголем памерла больш за 3 тысячы чалавек, столькі ж чалавек у п’яным стане ўчынілі суіцыд.
Як зазначыў Уладзімер Максімчук, працягласць жыцьця чалавека, які ўжывае алькаголь, скарачаецца ў сярэднім на 15 гадоў, у людзей, якія хварэюць на алькагалізм – на 22 гады.
Паводле Міністэрства статыстыкі і аналізу, летась у Беларусі было прададзена 10,6 літра абсалютнага алькаголю на душу насельніцтва. У 2005 годзе гэтая лічба складала 9,3 літра.