Знакаміты трубач і вакаліст, загадчык кафэдры джазу Клайпедзкага ўнівэрсытэту, а цяпер і дэпутат літоўскага Сэйму, ў Менску ўжо другі раз. Тры месяцы таму менскія аматары джазу мелі магчымасьць пачуць унікалькі голас і адчуць артыстызм Грубляўскаса. Як адзначаюць літоўскія музыказнаўцы, Вітаўтас Грубляўскас умее “заводзіць публіку і даводзіць яе да поўнага экстазу”, што і пацьвердзіў выступ у Менску. Разам з ім у Doudi Jazz Band выступалі найлепшыя ў Літве джаз-музыканты – Рамуальдас Малінаўскас (бас-гітара), Альгіс Кіліс (саксафон), Эдмундас Федэравічус (ўдарнікі), Арнольдас Янкунас (клавішнік).
“Конга”, зьвяртаючыся да менскай публікі, зрабіў палітычна-эканамічную рэмарку наконт цэнаў на энэрганосьбіты. “Я ня буду шмат гаварыць, паколькі час – гэта грошы. Вы гэта ўжо зразумелі, а мы ведаем гэта ўжо даўно”.
Канцэрт адбыўся дзякуючы амбасадзе Літвы ў Беларусі, менскаму “Джаз-клюбу” і Яўгену Уладзіміраву.