Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонім: сустрэчы з выбарцамі толькі для праўладных кандыдатаў?


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сланімчанін Віктар Герасімчык балятуецца ў Гарадзенскі аблсавет, ён сябра Партыі камуністаў беларускай. Спадару Герасімчыку трапіўся графік сустрэчаў кандыдатаў у дэпутаты з выбарцамі на прадпрыемствах, які падпісаў выканкамаўскі чыноўнік.

У раскладзе не было прозьвішчаў незалежных кандыдатаў: самаго спадара Герасімчыка, а таксама ўдзельнікаў выбараў у райсавет — ягонага аднапартыйца Анатоля Барысаўца й яшчэ трох беспартыйных.

Віктар Герасімчык зьвярнуўся да кіраўніка раённага ідэалягічнага аддзелу Анатоля Зімніцкага з пытаньнем, ці не парушае гэта выбарчае заканадаўства. Той не згадзіўся — маўляў, вы таксама можаце сустракацца з выбарцамі. Цяпер незалежныя кандыдаты пішуць скаргу ў Цэнтравыбаркам і плянуюць выступіць у мясцовай прэсе са зваротам “За сумленныя выбары!”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG