Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ: Пры тэракце на “Кастрычніцкай” выкарысталі ўнікальную выбухоўку


Аналягаў выбуховага рэчыва, якое выкарыстаў тэрарыст пры выбуху ў менскім мэтро, няма, -- заявіў на брыфінгу ў Менску старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў.

"Гэта было асаблівае выбуховае рэчыва, якое ўяўляе вялікую цікавасьць для экспэртаў", -- цытуе Зайцава Інтэрфакс.

Старшыня КДБ адзначыў, што аналягаў выбуховых рэчываў, якія выкарыстоўвалі тэрарысты пры выбухах у Менску ў ліпені 2008 году, а гэта былі тыя ж выканаўцы, што і 11 красавіка гэтага году ў мэтро, "мы ня выявілі ў дадзеных ні адной зь дзяржаваў" .

Зайцаў таксама прызнаў, што спэцслужбы, расьсьледуючы выбух у 2008 годзе, меркавалі, што яго зьдзейснілі прафэсіяналы.

"Мы чакалі супэрпрафесіяналаў, але гэтыя выбухі зьдзейснілі, як высьветлілася, ня вельмі прафэсійна падрыхтаваныя людзі", - сказаў ён.

Адказваючы на пытаньне, дзе злачынцы ўзялі выбухоўку, Зайцаў сказаў: "У інтэрнэце".

Ён таксама паведаміў, што сьледчыя органы былі блізкія да раскрыцьця злачынства 3 ліпеня. "Яно было б раскрытае літаральна на днях", - дадаў старшыня КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG