Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі сэнатар -- супраць правядзеньня Чэмпіянату сьвету ў хакеі ў Беларусі


Сэнатар Дык Дэрбін
Сэнатар Дык Дэрбін
Беларусь трэба адхіліць ад правядзеньня Чэмпіянату сьвету ў хакеі ў 2014 годзе, калі прэзыдэнт Лукашэнка «ня вызваліць усіх палітзьняволеных у краіне», многія зь якіх былі арыштаваныя ў часе прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. З такім заклікам зьвярнуўся да Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай амэрыканскі сэнатар-дэмакрат Дык Дэрбін. У лісьце, які ён накіраваў кіраўніцтву Фэлдэрацыі, Дурбін называе рэжым Лукашэнкі «таталітарным кашмарам» і гаворыць, што чэмпіянат ня можа праводзіцца ў краіне, дзе за кратамі знаходзяцца людзі, якія паспрабавалі скарыстацца базавымі дэмакратычнымыі свабодамі.

Ліст таксама падпісаў Петэр Шцястны, славацкі хакеіст, увекавечаны ў Зале Славы Нацыянальнай Хакейнай Лігі, які цяпер зьяўляецца сябрам Эўрапейскага парлямэнту.

У студзент Дык Дэрбін пабываў у Менску, дзе правёў сустрэчы з праваабаронцамі, якія зьвярнулі ягоную ўвагу на стан апазыцыйных лідэраў, затрыманых у часе дэманстрацыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня летась.
XS
SM
MD
LG