Справу супроць былых кандыдатаў на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса накіравалі для разгляду у Ленінскі раённы суд Менску. Дзень пачатку працэсу і судзьдзя, які будзе весьці справу, яшчэ не прызначаныя.
Пра гэта 8 красавіка "Свабодзе" паведаміў Дзьмітры Вус са спасылкай на ліст зь Менгарсуду.
Мікалай Статкевіч і Дзьмітры Вус абвінавачваюцца ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня. Экс-кандыдаты на прэзыдэнта сваёй віны не прызнаюць. "У справе фігуруюць таксама некалькі іншых актывістаў", — сказаў Вус.