Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: павышаны ўзровень радыяактыўнага ёду ў марской вадзе


Прадстаўнік агенцтва па ядзернай бясьпецы Японіі Х.Нісіама
Прадстаўнік агенцтва па ядзернай бясьпецы Японіі Х.Нісіама
У Японіі сёньня выяўленае павышанае ўтрыманьне радыяактыўнага ёду ў марской вадзе. Зафіксаваныя паказчыкі – самыя высокія ад моманту аварыі на АЭС "Фукусіма - Даічы", якая адбылася 11 сакавіка ў выніку землятрусу. Прадстаўнік агенцтва па ядзернай і прамысловай бясьпецы Японіі заявіў, што непасрэднай пагрозы здароўю насельніцтва радыяактыўны ёд не ўяўляе. Рыбны промысел ў гэтым раёне не вядзецца.

У сувязі з выяўленьнем вялікай колькасьці радыяактыўнай вады ў падвалах будынкаў АЭС і ў канавах вакол іх працы па аднаўленьні электразабесьпячэньня на “Фукусіме” прыпыненыя. Ратавальнікам даводзіцца запампоўваць ваду для ахаладжэньня рэактараў і адначасова адпампоўваць з будынкаў радыяактыўную ваду.
XS
SM
MD
LG