Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Міхалевіч: я адмовіўся ад кватэры ў Празе


Экс-кандыдат у прэзыдэнты, які заявіў пра катаваньні ў турме КДБ, палітуцякач Алесь Міхалевіч сёньня госьць “Начной Свабоды”.

Соўсь: Як арганізавана ваша жыцьцё ў Празе? Што вам даў чэскі ўрад як палітычнаму ўцекачу? Чаго вам бракуе?

Я пакуль жыву ў Празе ў свайго знаёмага. Мне, хутчэй за ўсё, ня будзе прадстаўлена жытло, таму што я ад гэтага адмовіўся, адмовіўся таксама ад праграмы сацыялізацыі, ад бясплатных курсаў мовы, бо я лічу, што магу вывучыць мову і сам (я ўжо і зараз няблага ведаю чэскую)
Міхалевіч: Я пакуль жыву ў Празе ў свайго знаёмага. Мне, хутчэй за ўсё, ня будзе прадстаўлена жытло, таму што я ад гэтага адмовіўся, адмовіўся таксама ад праграмы сацыялізацыі, ад бясплатных курсаў мовы, бо я лічу, што магу вывучыць мову і сам (я ўжо і зараз няблага ведаю чэскую). Мне была выплачана зусім невялічкая стартавая сума грошай, меншая за 200 даляраў. Але для мяне асноўнае – і за гэта я вельмі ўдзячны Чэхіі і чэскаму ўраду – гэта магчымасьць атрымаць легальны статус палітычнага ўцекача і атрымаць дакумэнт, па якім я змагу езьдзіць па Эўразьвязе і зь якім я змагу выяжджаць у іншыя краіны. Гэтыя дакумэнты я даволі хутка атрымаю. Пакуль што ў мяне ўжо ёсьць унутранае пасьведчаньне асобы Чэскай Рэспублікі.

Соўсь: Тое, што вы адмовіліся ад жыльля, азначае, што вы не зьбіраецеся доўга затрымлівацца ў Чэскай Рэспубліцы?

Міхалевіч: У мяне вялікія пляны, зьвязаныя з падарожжамі. Я юрыст і я зьбіраюся працаваць з рознымі юрыдычнымі групамі па ўсім сьвеце. Я зьбіраюся дастаткова шмат езьдзіць. Але я спадзяюся, што Прага і надалей будзе месцам, куды я буду рэгулярна прыяжджаць, рэгулярна вяртацца.

Соўсь: Ці адчуваеце вы сябе ў бясьпецы?

Міхалевіч: Так, я адчуваю сябе ў бясьпецы. Я разумею, што за мной могуць назіраць, на нейкіх мерапрыемствах нехта можа мной цікавіцца, але агульна я адчуваю сябе дастаткова ў бясьпецы. Гэта не параўнаць з тым станам, у якім я знаходзіўся ў Менску.

Соўсь: Вы заявілі, што ня маеце амбіцыі быць эміграцыйным палітыкам. А якую амбіцыю маеце?

Я хачу зрабіць усё магчымае, каб спыніліся катаваньні і каб выйшлі палітвязьні. Спадзяюся, што ўжо мае заявы паспрыялі таму, каб узровень гэтых катаваньняў спаў, каб яны былі нашмат меншыя. Я лічу, што ва ўмовах, калі значная частка палітычнай эліты знаходзіцца ў турме, размаўляць пра нейкую палітыку недарэчы.
Міхалевіч:
Я хачу зрабіць усё магчымае, каб спыніліся катаваньні і каб выйшлі палітвязьні. Спадзяюся, што ўжо мае заявы паспрыялі таму, каб узровень гэтых катаваньняў спаў, каб яны былі нашмат меншыя. Я лічу, што ва ўмовах, калі значная частка палітычнай эліты знаходзіцца ў турме, размаўляць пра нейкую палітыку недарэчы. Я больш сябе адчуваю чалавекам, які бароніць правы чалавека, я больш сябе адчуваю грамадзкім актывістам. Лічу, што зараз трэба займацца вельмі канкрэтнымі справамі. Такімі як каардынацыя высілкаў па забесьпячэньні міжнародных арганізацый інфармацыяй пра катаваньні, тым, каб міжнародная супольнасьць змагла арганізаваць расьсьледаваньне ўсяго таго, што адбывалася ў сьледчым ізалятары, і наогул усяго таго, што адбывалася пасьля падзеяў на плошчы.

Соўсь: І гэта можа быць зьвязана з той судовай справай, што распачынае брытанская юрыдычная фірма супраць Аляксандра Лукашэнкі?

Міхалевіч: Так, я ў кантакце і з гэтай групай таксама. Зараз атрымліваю дадатковую інфармацыю, можна сказаць, адукоўваюся. Бо для мяне шмат якія з гэтых міжнародна-прававых мэханізмаў – новыя, але я ўпэўнены, што веданьне мовы і юрыдычная адукацыя дазволяць мне дастаткова хутка ўвайсьці ў курс справаў. Да таго ж я зьяўляюся чалавекам, які можа быць сьведкам, які можа вельмі актыўна выступаць і пацьвярджаць, што ўсё, пра што мы зараз пішам, гэта сапраўды мела месца.

Соўсь:
Ці плянуе ваша сям'я далучыцца да вас празь нейкі час, калі вы будзеце мець ужо больш дакладнае ўяўленьне, дзе вы стала застаняцеся?

Міхалевіч:
Пакуль што мая сям'я ў Менску, але я спадзяюся, што мы будзем далей жыць разам і вельмі хочацца зрабіць так, каб мы маглі максымальна хутка быць разам. Мы знаходзімся у кантакце, я тэлефаную, мы гаворым па скайпе.

Слухаць гутарку цалкам:

Гутарка з Аляксеем Міхалевічам, 28.03.2011
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:11:07 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG