Дзеяньні заходняй кааліцыі ў інтарэсах лібійскіх паўстанцаў зьяўляюцца ўмяшаньнем у грамадзянскую вайну ў Лібіі і выходзяць за межы паўнамоцтваў, дадзеных ААН. З такой заявай выступіў сёньня кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў на прэсавай канферэнцыі па выніках сустрэчы са сваім кіргіскім калегам Русланам Казакбаевым. Лаўроў запатрабаваў праверкі інфармацыі, якая зьявілася ў смі, пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва ў выніку авіяўдараў заходняй кааліцыі. Адзначыўшы, што рашэньне НАТО ўзяць на сябе камандаваньне апэрацыяй не парушае рэзалюцыі ААН, міністар дадаў, што НАТО павінна строга прытрымлівацца ААНаўскага мандату .