У Японіі на аварыйнай АЭС "Фукусіма" спэцыялісты пачалі выкарыстоўваць прэсную, а не марскую ваду, спрабуючы астудзіць рэактары і пазьбегнуць расплаўленьня паліўных стрыжняў.
Як паведаміла Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ), японскія ўлады паінфармавалі, што ад марской вады адмовіліся, паколькі ў яе моцнае каразійнае ўзьдзеяньне. Работы зараз вядуцца на першым, другім і трэцім рэактарах станцыі.
У зоне аварыі адзначаны рост узроўню радыёактыўных рэчываў у марской вадзе – ёсьць меркаваньне, што адбываецца ўцечка радыяцыі з-за пашкоджаньня паліўных блёкаў.
Японскія ўлады заявілі, што апэратар АЭС кампанія TEPCO схавала сапраўднае становішча на станцыі і недастаткова падрыхтавала меры абароны для людзей, якія там працуюць. З-за гэтага двое зь іх атрымалі на днях цяжкія радыяцыйныя апёкі ног.