Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Нацыянальны банк Беларусі заклікаў мэдыя «адказна выбіраць тэмы» пасьля першакрасавіцкага жарту пра крыптавалюту «зубр»

Нацыянальны банк Беларусі заклікаў мэдыя «адказна выбіраць тэмы» пасьля першакрасавіцкага жарту пра крыптавалюту «зубр»


Будынак Нацыянальнага банку Беларусі ў Менску. Архіўнае фота
Будынак Нацыянальнага банку Беларусі ў Менску. Архіўнае фота

1 красавіка на сайце дзяржаўнага агенцтва «Минск-новости» зьявілася навіна з спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага банку пра тое, што ў Беларусі зьявіцца нацыянальная крыптавалюта «зубр». Гэта быў першакрасавіцкі жарт. На трэці дзень на «навіну» адрэагавалі ў Нацбанку.

«👎 Жарт, вядома, „удаўся“. У Нацыянальны банк нават сталі паступаць званкі грамадзян, якія жадаюць купіць „зубра“. Вось толькі да рэальнасьці гэтая „навіна“ ня мае ні найменшага дачыненьня», — напісала прэс-служба Нацыянальнага банку ў Тэлеграме.

Нацыянальны банк Беларусі падкрэсьліў, што «не плянаваў і не плянуе выпускаць сваю крыптавалюту» і што калі б такія пляны былі, пра гэта абавязкова паведамілі на афіцыйным сайце nbrb.by і ў Тэлеграме.

«Што тычыцца творчай фантазіі журналістаў, просім калегаў зьвярнуць увагу на адзін вельмі важны момант: заўсёды знойдуцца ашуканцы, якія жадаюць прадаць даверлівым грамадзянам „новую крыптавалюту“. Таму заклікаем больш адказна падыходзіць да выбару тэмаў для першакрасавіцкіх жартаў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG