Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 1991 году насельніцтва зьменшылася больш чым на 10 %, да 9 109 280 чалавек


Чашніцкі раён, Беларусь. Ілюстрацыйнае фота
Чашніцкі раён, Беларусь. Ілюстрацыйнае фота

За апошнія 34 гады найбольш скарацілася насельніцтва Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцей.

У Беларусі на 1 студзеня 2025 году пражывалі 9 109 280 чалавек, што на 10,6 % менш, чым у 1991 годзе (тады колькасьць насельніцтва складала 10 189 753 чалавек) і на 11,1 % менш, чым у 1994 годзе, калі колькасьць насельніцтва была пікавай пасьля распаду Савецкага Саюзу — 10 243 506 чалавек.

Як вынікае з апублікаванай Нацыянальным статыстычным камітэтам Беларусі інфармацыі, колькасьць гарадзкога насельніцтва істотна перавышае сельскае — 7 182 690 і 1 926 590 чалавек адпаведна (у 1991 годзе гэтыя лічбы складалі адпаведна 6 805 016 і 3 384 737 чалавек, а ў 1994 — 6 927 057 і 3 316 449 чалавек).

У Берасьцейскай вобласьці колькасьць насельніцтва на 1 студзеня 2025 году складала 1 299 912 чалавек (у 1991 — 1 472 197, у 1994 — 1 500 943), у Віцебскай — 1 072 063 (1991 — 1 426 963, 1994 — 1 437 756), у Гомельскай — 1 327 973 (1991 — 1 617 315, 1994 — 1 577 793), у Горадзенскай — 984 880 (у 1991 — 1 182 707, у 1994 — 1 209 911), у Менску — 1 996 730 (у 1991 — 1 643 814, у 1994 — 1 665 458), у Менскай вобласьці — 1 456 357 (у 1991 — 1 586 816, у 1994 — 1 600 545), у Магілёўскай — 971 365 (у 1991 — 1 259 941, у 1994 — 1 251 100).

Такім чынам, за апошнія 34 гады найбольш скарацілася насельніцтва Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай вобласьцяў.

У афіцыйнай статыстыцы адсутнічае інфармацыя аб колькасьці жанчын і мужчын. У 1991 і 1994 гадах колькасьць жанчын перавышала колькасьць мужчын. У 1991 годзе было 4 782 166 мужчын і 5 407 587 жанчын, а ў 1994 — 4 821 018 мужчын і 5 422 488 жанчын.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG