Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля Менску і Менскай вобласьці цану на праезд падвысілі ў Магілёўскай вобласьці


Талёны на праезд, архіўнае фота
Талёны на праезд, архіўнае фота

Усьлед за сталіцай пачалі падвышаць цэны на праезд у іншых рэгіёнах краіны.

У Магілёўскай вобласьці цана білета на адну паездку ў гарадзкіх аўтобусах вырасьце да 90 капеек, а на экспрэсных маршрутах — да аднаго рубля. Яны былі на дзесяць капеек таньнейшыя.

Праезд падаражэе з 29 сакавіка.

Да цяперашняга падаражэння цану праезду ў гарадзкім грамадзкім транспарце падвышалі ў красавіку 2022 году. Першымі гэта зрабілі Гомельская і Берасьцейская вобласьці, затым Горадзенская і Менская. Тады падаражэньне адбылося на дзесяць капеек за адну паездку — да 80 капеек.

У Менску ў траўні 2024 году падвысілі цэны на камбінаваныя праязныя для грамадзкага транспарту і гарадзкіх чыгуначных лініяў. Прычынай стала тое, што БЧ падняла цану праезду ў такіх цягніках.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG