Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада БНР да Дня Волі сярод іншых пасьмяротна ўзнагародзіла ордэнам Марыю Зайцаву


Мэдаль Ордэну Пагоні. Архіўнае фота
Мэдаль Ордэну Пагоні. Архіўнае фота

Да гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падпісала дэкрэты аб узнагароджаньні адзнакамі Рады БНР.

За асабісты гераізм, выяўлены ў змаганьні з расейскімі агрэсарамі за волю народаў Украіны і Беларусі, Ордэнам Жалезнага рыцара ўзнагароджаная беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава (пасьмяротна).

«Імя гэтай дзяўчыны, якая была цяжка параненая сілавікамі ў часе народнага пратэсту супраць узурпацыі ўлады Лукашэнкам у 2020 годзе, а потым ваявала на фронце і гераічна загінула, увойдзе ў гісторыю беларускай нацыі як сымбаль няскоранасьці і адданасьці ідэалам свабоды»,— піша Рада БНР.

Яшчэ чатыры асобы ўзнагароджаныя мэдалём Ордэну Пагоні. Сярод іх:

  • Ксёндз Вячаслаў Барок. «У барацьбе дабра са злом ён застаўся на баку сваіх вернікаў, якія прагнулі свабоды. Ён быў адным з тых сьвятароў, якіх у 2020 кінулі за краты за грамадзянскую пазыцыю. Ён працягвае несьці Боскае слова да беларусаў у касьцёле сьв. Аляксандра ў Варшаве», піша Рада БНР.
  • Тацяна Гацура-Яворская — стваральніца і кіраўніца рэабілітацыйнага Цэнтру «Ланка» (у Беларусі вядомага як «Зьвяно»), яна ўратавала жыцьці сотняў добраахвотнікаў, якія змагаюцца з расейскімі агрэсарамі ва Ўкраіне.
  • Алег Грузьдзіловіч вызначаўся сваёй адданасьцю нацыянальнаму Адраджэньню яшчэ ў пачатку 90-х гадоў. Вэтэран незалежнай журналістыкі, ён застаўся верным прынцыпам свабоды слова і быў зьняволены за сваю прафэсійную дзейнасьць.
  • Крысьціна Шыянок дапамагала эвакуацыі і лячэньню ў Чэскай Рэспубліцы параненых у выніку злачынных дзеяньняў лукашэнкаўскіх сілавікоў, а таксама пацярпелых ад рэпрэсій беларускіх мэдыкаў. Цяпер яна ўзначальвае Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе і імкнецца, каб тэма змаганьня за незалежнасьць Бацькаўшчыны, лёс палітычных вязьняў заставаліся пад увагай чэскіх палітыкаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG