Адпаведнае распараджэньне падпісаў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка.
Ім дадзена права аказваць асобныя мэдычныя паслугі ў выходныя і сьвяточныя дні.
Таксама пашыраны пералік платных мэдпаслуг «за кошт уключэньня ў яго найбольш запатрабаваных у грамадзян мэдычных умяшаньняў (у асноўным хірургічнага профілю) і дыягнастычных дасьледаваньняў».
Рэалізацыя пастановы, як сказана ў рэлізе, дазволіць «прапанаваць грамадзянам альтэрнатыву прыватным мэдычным цэнтрам, якія аказваюць платныя мэдычныя паслугі па высокіх цэнах, павысіць узровень заработнай платы мэдычных работнікаў, якія ўдзельнічаюць у аказаньні такіх паслуг, за кошт пашырэньня аб’ёмаў пазабюджэтнай дзейнасьці, а таксама забясьпечыць эфэктыўнасьць выкарыстаньня мэдычнага абсталяваньня».
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ўдакладняе, што размова аб пастанове ад 30 снежня 2024 году № 1051 «Аб зьмяненьні пастановы Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2009 г. № 182».
Падкрэсьліваецца, што аказаньне гарантаванага аб’ёму бясплатнай мэдычнай дапамогі ў выходныя будзе «забясьпечана бесьперашкодна, бясплатна ў поўным аб’ёме і на тых жа ўмовах, якія дзейнічалі да прыняцьця гэтай пастановы».
Платныя паслугі, пра якія ідзе размова, тычацца гінэкалягічнага, уралягічнага, афтальмалягічнага, нэўрахірургічнага, отарыналярынгалягічнага, рэнтгенахірургічнага, рэканструктыўнага, артапэдычнага, траўматалягічнага, сківічна-тварнага, агульнахірургічнага, практалягічнага і эндаскапічнага профілю.
Да гэтага часу ў рамках экспэрымэнту платныя паслугі ў выходныя дні аказвалі 265 дзяржустаноў аховы здароўя, сказана ў рэлізе.
Раней Міністэрства аховы здароўя адрэгулявала тарыфы на платныя мэдычныя паслугі па прыёмах (кансультацыях) дактароў-спэцыялістаў.
З 1 лютага 2025 году «ўстаноўлены новы парог цэн на платныя мэдпаслугі (акрамя прыёмаў/кансультацый урачоў-спэцыялістаў стаматалягічнага профілю)».
Гаворка ідзе пра ўсе мэдпаслугі, якія аказваюць юрыдычныя асобы незалежна ад формы ўласнасьці і падпарадкаванасьці, а таксама тыя, якія аказваюць і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Форум