Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 31 сьнежня: за «экстрэмізм» асудзілі супрацоўніка завода, пра якога пісала дзяржаўная прэса 


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

За «экстрэмізм» асудзілі супрацоўніка торфапрадпрыемства

22 сьнежня на сайце афіцыйнай газэты «Беларусь сегодня» выйшаў артыкул, прысьвечаны торфапрадпрыемству «Дняпроўскае» Быхаўскага раёну. У публікацыі слова далі некаторым кіраўнікам прадпрыемства, у тым ліку начальніку плянава‑эканамічнага сэктару Канстанціну Дземянкову.

Ён прапрацаваў на прадпрыемстве больш за 20 гадоў і расказваў пра апошнія пераўтварэньні на ім.

Як паведамляе @vitebsk_info, 31 сьнежня Канстанціна судзілі ў судзе Быхаўскага раёну паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмізму»). Справу разглядала Кацярына Маршалава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG