Паводле генэральнага пляну, новая кальцавая лінія будзе мець працягласьць 25 кіламэтраў і ўключаць 17 станцый.
Асаблівая ўвага будзе нададзена зносінам з новымі мікрараёнамі, такімі як «Паўночны бераг», Фрунзэнскі і Маскоўскі раёны, дзе пражывае больш за 800 тысяч чалавек.
Тым часам 30 сьнежня адкрылі тры новыя станцыі менскага мэтро: «Аэрадромную», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасьцінец», якія будавалі з 2017 году.
Пасьля завяршэньня будаўніцтва станцыі «Парк Дружбы народаў» трэцяй лініі, працы па чацьвёртай лініі плянуецца пачаць з гэтага боку.
Новая лінія стане часткай агульнай схэмы разьвіцьця транспартнай інфраструктуры горада і дасьць магчымасьць разгрузіць перасадачныя вузлы паміж першай і другой лініямі, паведамляе БелТА. Яна будзе дубляваць другое гарадское кальцо, паляпшаючы сувязь паміж усімі відамі гарадзкога і прыгараднага транспарту.
Форум