Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МНС: за мінулы тыдзень у Беларусі патанулі дзевяць чалавек


Возера Чырвонае у Гомельскай вобласьці. Ілюстрацыйнае фота
Возера Чырвонае у Гомельскай вобласьці. Ілюстрацыйнае фота

Дзевяць чалавек патанулі ў Беларусі за мінулы тыдзень, 23–29 снежня, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз штодзённых зводак МНС.

Сем няшчасных выпадкаў здарылася ў вадаёмах. 23 сьнежня ў вадасховішчы Пагост (Пінскі раён Берасьцейскай вобласьці) патануў мужчына (1958 году нараджэньня); 26-га ў рацэ Піна ў Пінску — жанчына (1962); 28-га ў акваторыі Сьляпянскай воднай сыстэмы ў Менску — жанчына (1957) і мужчына (1983), у вадасховішчы Дразды ў Менскім раёне — мужчына (1998); 29-га ў вадасховішчы Дразды і ў рацэ Заходняя Дзьвіна (Мёрскі раён Віцебскай вобласьці) — двое маладых людзей (2001 і 2006 гадоў нараджэньня).

23 сьнежня ў Менску ў ваннах патанулі двое пэнсіянэраў — жанчына (1940) і мужчына (1956).

Паводле зьвестак Таварыства ратаваньня на водах на 14 кастрычніка, ад пачатку году ў краіне патанулі 311 чалавек, у тым ліку 20 непаўналетніх (летась — 311 і 19 адпаведна).

Пры купаньні патанулі 97 (+31% да мінулага году), пры падзеньні ў ваду — 147 (+47%). Сярод патанулых 161 чалавек быў у нецьвярозым стане.

Непасрэдна ў пэрыяд купальнага сэзону патанулі 249 чалавек, выратавалі — 169, у тым ліку 47 непаўналетніх.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG