Гішпанцы — рэкардсмэны ў Эўропе па даўгалецьці. Сярэднестатыстычны жыхар гэтай краіны жыве больш за 83 гады. Як гішпанцам гэта ўдаецца? Разабрацца ў гэтым нам дапаможа Павал Кірылёнак, які называе сябе «беларусам па нараджэньні, чэхам па пашпарце, каталёнцам па перакананьнях».
2:18 — чаму сакрэт міжземнаморскага шчасьця зусім не ў дыеце і мэдыцыне?
6:47 — чаму гішпанцы жывуць даўжэй, чым беларусы?
12:46 — што для гішпанца шчасьце?
16:37 — ці ёсьць мінусы ў гішпанскім ладзе жыцьця
20:07 — ці ўплывае на пачыцьцё шчасьці ў Гішпаніі спажываньне алькаголю?
31:48 — як гішпанцы адпачываюць?
34:04 — чым Каталёнія адрозьніваецца ад рэшты Гішпаніі?
37:00 — што смачнага ядуць гішпанцы?
39:07 — чаму гішпанцы пакідаюць правінцыю?
45:19 — ці бачаць гішпанцы праблему ў масавай іміграцыі?
48:21 — што бесіць у Гішпаніі?
49:49 — ці магчыма гішпанскі рэцэпт шчасьця перанесьці ў Беларусь?
«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.
Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.
Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.
Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.
Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Spotify
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум