Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі падазраваных у парушэньні пажарнай бясьпекі ў гандлёвым цэнтры «Беларусь» у Віцебску


Скрыншот пажару зь відэа МНС Беларусі
Скрыншот пажару зь відэа МНС Беларусі

У пажары ў віцебскім гандлёвым цэнтры «Беларусь», які здарыўся 13 сьнежня, пацярпелі 20 чалавек. На наступны дзень Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце здарэньня. Сёньня стала вядома аб затрыманьні падазраваных.

Затрымалі падазраваных у парушэньні патрабаваньняў пажарнай бястпекі ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску, паведаміла прэс-служба МУС.

14 сьнежня па факце пажару завялі крымінальную справу па ч.2 арт.304 Крымінальнага кодэксу Беларусі (парушэньне патрабаваньняў пажарнай бясьпекі, якое пацягнула па неасьцярожнасьці прычыненьне ўрону ў буйным памеры). Сьледчыя адбіралі неабходную дакумэнтацыю, дапытвалі сьведкаў і пацярпелых, паведамілі ў СК.

Раней стала вядома, што ў выніку пажару ў ГЦ «Беларусь» пацярпелі 20 чалавек.

16 сьнежня кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзьмітры Круты, падчас нарады ў Віцебску, заявіў, што будынак ГЦ, напэўна, зьнясуць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG