Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні ўсталююць нетыповы помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл


Праект-пераможца помніку Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл.
Праект-пераможца помніку Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл.

Стаў вядомы пераможца конкурсу на помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл на бібліятэчным дзядзінцы Бібліятэкі Ўрублеўскіх Літоўскай Акадэміі Навук у Вільні.

Пераможцам стаў Гедымінас Пекурс. Яго скульптурная камазыцыя з двума чэрапамі на слупе заняла першае месца.

Адзін з сябраў журы, культурніцкі журналіст Валдас Пуцейкіс так ахарактарызаваў працу пераможцы: «надзвычай запамінальны, сьвежы, наватарскі і без скульптурных клішэ аб сьмерці і неўміручасьці. Здаецца, ён трансфармуе шэкспіраўскі міт пра Рамэа і Джульету, нагадваючы лёс Барбары і Жыгімонта, каханьне, сьмерць і жыцьцё паміж імі».

На думку Пуцейкіса, у помніку дасягаецца адзінства дзяржаўнасьці і інтымнасьці. Твор мае ў роўнай меры як нацыянальныя, гэтак і касмапалітычныя рысы, перакананы журналіст.

Барбара Радзівіл была другой жонкай вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста. Шлюб яны ўзялі патаемна, насуперак магнатам і шляхце, незадаволенай ростам уплывовасьці Радзівілаў. У хуткім часе пасьля каранацыі Барбара памерла. Некаторыя гісторыкі лічаць, што яе атруцілі.

У мастацкім конкурсе ўзялі ўдзел 16 аўтараў, у тым ліку два творчыя дуэты. Было пададзена 25 прапаноў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG