Таксама два работнікі МНС пацярпелі пры ліквідацыі пажару.
«У лячэбныя ўстановы гораду Віцебску пасьля пажару, які адбыўся ў ГЦ „Беларусь“, зьвярнуліся 15 чалавек. Дзевяць зь іх дастаўленыя машынамі хуткай мэдычнай дапамогі. Шпіталізавана 12», — сказаў ён, дадаўшы, што трое пацыентаў праходзяць лячэньне амбуляторна.
Паводле інфармацыі МНС, у гандлёвы цэнтар на вуліцы Генэрала Белабародава прыбылі больш за 80 супрацоўнікаў ведамства і 20 адзінак тэхнікі. Выратавана 10 чалавек, яшчэ 215 эвакуавана.
Паводле апошняй на гэты момант інфармацыі МНС (20:26), пажар быў лякалізаваны, праводзілася ліквідацыя яго ачагоў у павільёнах гандлёвага цэнтру.
Галоўнае ўпраўленьне па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкаму, а таксама служба экстраннай псыхалягічнай дапамогі МНС абвясьцілі тэлефоны і адрасы, па якіх пацярпелыя на пажары могуць атрымаць псыхалягічную дапамогу.
Паведамляецца, што на месцы працуе апэратыўна-сьледчая група. Прычына і абставіны здарэньня высьвятляюцца.
Форум