І ў жаніха, і ў нявесты гэта другі шлюб. Кожны зь іх пражыў з папярэднім сужэнцам больш за 60 гадоў. Заўдавеўшы, Літман і Фітэрман пераехалі ў дом састарэлых, дзе і сустрэліся. Да вясельля іх раман працягваўся дзевяць гадоў.
Рэдакцыі Кнігі рэкордаў Гінэса, якая ўнесла гэты шлюб у свае запісы як самы узроставы ў гісторыі, Бэрні і Марджары расказалі, што Літман зьвярнуў увагу на Фітэрман на адным з агульных сьвятаў у доме састарэлых. У той жа дзень ён запрасіў будучую жонку на першае спатканьне, папрасіўшы адсьвяткаваць разам зь ім нараджэньне праўнучкі.
Сваякі маладых сказалі The Guardian, што Бэрні і Марджары шануюць адно ў адным інтэлект і супольнае пачуцьцё гумару. Яны сталі асабліва блізкія падчас пандэміі каранавірусу, калі падтрымлівалі адно аднаго.
Форум