Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінская апазыцыя адмовілася прызнаць будучыя выбары прэзыдэнта, якія пройдуць па новай схеме


Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі ўзнагароджвае журналіста Гурама Рагаву, пабітага паліцыяй на маршы пратэсту
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі ўзнагароджвае журналіста Гурама Рагаву, пабітага паліцыяй на маршы пратэсту

Апазыцыйныя партыі Грузіі адмовіліся прызнаць выбары прэзыдэнта, прызначаныя на 14 сьнежня. Яны абвінавацілі заснавальніка кіроўнай партыі ў канстытуцыйным перавароце.

У заявах апазыцыйных партыяў гаворыцца, што перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Грузіі павінны прайсьці новыя выбары ў парлямэнт. Тры партыі назвалі дзейную прэзыдэнтку Саламэ Зурабішвілі адзіным легітымным кіраўніком дзяржавы пасьля будучых выбараў, паведамляе «Эхо Кавказа».

Выбары ў Грузіі ў 2024 годзе ўпершыню пройдуць па новай сыстэме. Да гэтага прэзыдэнта выбіралі ўсеагульным галасаваньнем. Цяпер яго будзе выбіраць калегія электраў, якая складаецца з дэпутатаў парлямэнту, дэлегатаў ад грузінскага парлямэнту ў Абхазіі і Аджарыі, які засядае ў Тбілісі, і муніцыпалітэтаў.

Апазыцыя ад працы ў парлямэнце адмовілася. Чатыры апазыцыйныя партыі не прызнаюць вынікаў выбараў 2024 году, называючы іх сфальсыфікаванымі. Таксама выбары не прызналі празрыстымі і на Захадзе.

Партыя «Грузінская мара», якая арганізавала канстытуцыйны рэфэрэндум аб зьмене сыстэмы выбараў, вылучыла на пасаду прэзыдэнта былога футбаліста Міхэіла Кавэлашвілі. З 2016 году ён выбіраўся ў парлямэнт, спачатку ад «Грузінскай мары», а затым ад сяброўскай ёй антызаходняй партыі «Сіла народу».

«Грузінская мара» мае абсалютную большасьць галасоў у калегіі электараў, што фактычна гарантуе выбраньне Кавэлашвілі. Дзейная прэзыдэнтка Зурабішвілі знаходзіцца ў апазыцыі да партыі і раней заяўляла, што працягне лічыць сябе кіраўніцай дзяржавы і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Яна актыўна ўдзельнічае ў пратэстах, якія адбываюцца ў Тбілісі ўжо некалькі тыдняў.

У час разгонаў пратэстаў сілавікі і неапазнаныя людзі ў чорным жорстка білі людзей, раненьні і траўмы атрымалі таксама некалькі журналістаў.

Пасьля заяваў прэм’ер-міністра краіны Іраклія Кабахідзэ пра спыненьне інтэграцыі ў Эўразьвяз і адмову ад фінансаваньня зь яго боку, ЗША і краіны Эўразьвязу сталі абмяркоўваць забарону на ўезд некаторым прадстаўнікам грузінскай улады. Акрамя таго, у Эўрапарлямэнце прызналі легітымнасьць Зурабішвілі.

Сярод апошніх рашэньняў «Грузінскай мары» — падзел Міністэрства культуры і спорту на два розныя ведамствы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG