Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася інфармацыя аб гібелі ў Маскве канструктара ракет, якімі атакуюць Украіну


Мэмарыял на месцы расейскага абстрэлу ўкраінскага горада Дніпро, які прынёс шмат ахвяр, архіўнае фота
Мэмарыял на месцы расейскага абстрэлу ўкраінскага горада Дніпро, які прынёс шмат ахвяр, архіўнае фота

Забіты працаваў у вядомым канструктарскім бюро, ракеты якога ідуць на вайну супраць Украіны.

У Маскве застрэлілі намесьніка генэральнага канструктара КБ «Марс» і начальніка аддзелу праграмнага забесьпячэньня Міхаіла Шацкага.

Як піша сайт тэлеканала «Настоящее время», першым пра гэта паведаміў публіцыст Аляксандар Няўзораў, ён таксама апублікаваў фатаграфіі зь месца меркаванага забойства.

Пазьней інфармацыю пацьвердзілі крыніцы некалькіх украінскіх СМІ.

Няўзораў у сваім допісе адзначыў працу начальніка Галоўнага ўпраўленьня выведкі Ўкраіны Кірыла Буданава.

«У Буданава доўгія рукі. Падобна на тое, ніхто зь вінаватых у генацыдзе ўкраінцаў не памрэ сваёй сьмерцю», — напісаў Няўзораў.

«РБК-Украіна» спасылаецца на крыніцы ў Сілах абароны Ўкраіны, якія таксама сьцьвярджаюць, што гэта была апэрацыя ГУР.

Шацкі займаўся ўкараненьнем новых бесьпілётнікаў і мадэрнізацыяй ракет X-59 да ўзроўню X-69 — расейскае войска выкарыстоўвае іх для паветраных атак на Ўкраіну.

Расейскі бок афіцыйна пра забойства Шацкага не гаворыць — ні дзяржаўныя органы, ні СМІ. У Маскоўскім авіяцыйным інстытуце, дзе працаваў Шацкі, журналістам праекту «Вот Так» адмовіліся камэнтаваць паведамленьне аб яго гібелі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG