Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла 1 сьнежня ў нямецкім Шорндорфе. Беларуска разьдзяліла ўзнагароду з мэдыя ZanTimes, якое піша аб правах чалавека ў Афганістане.
Прэмія прысуджаецца асобам або арганізацыям, якія «даюць выдатны прыклад прыхільнасьці да свабоды выказваньня думак і свабодзе прэсы». Агульны прызавы фонд складае 20 тысяч эўра, які дзеліцца паміж ляўрэатамі пароўну. Узнагарода ўручаецца кожны цотны год у першую нядзелю сьнежня.
- 6 лістапада 2024 году палітзьняволенай, галоўнай рэдактарцы беларускага парталу Tut.by Марыне Золатавай споўнілася 47 гадоў. Свой чарговы дзень народзінаў яна сустракала за кратамі.
- 18 траўня 2021 году Марыну Золатаву арыштавалі ў межах крымінальнай справы супраць Tut.by за ўхіленьне ад выплаты падаткаў.
- У сакавіку 2023 году ёй прысудзілі 12 гадоў пазбаўленьня волі праз абвінавачаньні ў нявыплаце падаткаў, распальваньні варожасьці і прычыненьні шкоды нацыянальнай бясьпецы.
- У кастрычніку 2022 году Золатаву ўключылі ў пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці», у жніўні 2023 году — у пералік асобаў, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасьці».
- Праваабарончая супольнасьць прызнала Золатаву палітзьняволенай.
Форум