Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшы банк Вялікабрытаніі спыніў апрацоўку плацяжоў з Расеі і Беларусі


Сядзіба HSBC у Шанхаі, архіўнае фота
Сядзіба HSBC у Шанхаі, архіўнае фота

Раней HSBC прадаў свой расейскі актыў.

Найбуйнейшы банк Вялікабрытаніі HSBC спыніў апрацоўку ўсіх плацяжоў з Расеі і Беларусі. Банк рэкамендуе сваім кліентам, якія плянуюць правесьці або атрымаць плацяжы, скарыстацца «альтэрнатыўнымі варыянтамі», піша Расейская служба Радыё Свабода.

«Любыя плацяжы, якія апрацоўваюцца праз HSBC з удзелам Расеі ці Беларусі, могуць быць адкладзеныя для далейшага разгляду і, па нашым асабістым меркаваньні, адхіленыя і вернутыя», — гаворыцца ў паведамленьні банка.

У маі 2024 года HSBC прадаў сваё расейскае падразьдзяленьне расейскаму Экспабанку.

У кастрычніку 2023 года адна з найбуйнейшых фінансавых груп у сьвеце HSBC (Hongkong and Shanghai Banking Corporation) спыніла абслугоўваньне транзакцый сваіх карпаратыўных кліентаў у Расеі і Беларусі, а ў кастрычніку 2022 года HSBC спыніла прадстаўленьне розьнічных інвэстыцыйных паслуг расейскім кліентам. Банк патлумачыў гэтае рашэньне санкцыямі Эўразьвязу.

21 лістапада Мінфін ЗША ўвёў новы пакет санкцый супраць больш чым 50 расейскіх банкаў, зьвязаных з міжнароднай фінансавай сыстэмай, больш чым 40 расейскіх рэгістратараў каштоўных папер і 15 расейскіх фінансавых чыноўнікаў. У санкцыйны спіс увайшлі «Газпромбанк» і шэсьць яго замежных даччыных структур.

Усяго пад санкцыі Мінфіна ЗША трапілі больш за 300 асоб і арганізацый у Расеі і іншых краінах сьвету. Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўвёў санкцыі супраць больш чым 100 юрыдычных і фізычных асоб, якія займаюцца разьвіцьцём экспартнага патэнцыялу Расеі.

У кастрычніку Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага «Альфа-банка».

Чым вядомы HSBC

Холдынг быў заснаваны ў 1865 годзе пад назвай Hongkong and Shanghai Banking Corporation як брытанскі банк у Кітаі. У 1991 годзе банк перанёс штаб-кватэру ў Лёндан.

HSBC узначаліў рэйтынг Forbes Global 2000, які зьяўляецца сьпісам найбуйнейшых і найбольш дынамічных кампаній сьвету. Forbes складае гэты рэйтынг на аснове вынікаў продажаў, прыбытку, кошту актываў і рынкавага кошту кампаній, што дае аб’ектыўную ацэнку памеру асобных кампаній.

У групу HSBC уваходзяць 2,5 мільёна малых і сярэдніх прадпрыемстваў. HSBC надае ім поўны спэктар паслуг, неабходных для вядзеньня бізнэсу.

HSBC прадастаўляе 100 мільёнам кліентаў поўны спэктар фінансавых паслуг: асабістыя рахункі, крэдытныя карты, пазыкі, страхаваньне, інвэстыцыі і многае іншае.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG