Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Гішпаніі затрымала больш за 100 марадэраў, якія скарысталіся паводкамі ў Валенсіі


Дапамога пацярпелым жыхарам Валенсіі, 2 лістапада 2024
Дапамога пацярпелым жыхарам Валенсіі, 2 лістапада 2024

Разам з праблемай ліквідацыі наступстваў стыхіі паўстала новая — марадэрства.

Як перадаюць усясьветныя інфармацыйныя агенцтвы і гішпанскія СМІ, з краіны працягваюць прыходзіць сумныя весткі — усё больш сьмерцяў ад стыхіі. Паводле апошніх лічбаў, пададзеных мясцовымі ўладамі, паводкі сталіся прычынай гібелі 211 чалавек. Пры гэтым улады падкрэсьліваюць, што гэтая лічба яшчэ не канчатковая.

Ахвяраў паводкі не было так шмат з 1970-х гадоў, калі больш за 200 чалавек загінулі ў Румыніі.

Штодня ў Гішпаніі, у прыватнасьці ў найбольш пацярпелых ад бедзтва рэгіёне Валенсіі, знаходзяць усё новыя целы ахвяраў. Часта праз разбурэньні і завалы ратавальнікі ня могуць хутка прыбыць на месца, дзе могуць быць людзі. Акрамя таго, пасланая дапамога з ратавальнікаў з іншых рэгіёнаў Гішпаніі і з краінаў Эўропы, таксама мае цяжкасьці з прасоўваньнем у праблемныя месцы.

У рэгіён Валенсія прыяжджаюць і валянтэры. Гэта і сябры грамадзкіх арганізацый, і футбольныя ультрас, і простыя людзі, якія зарганізаваліся дзеля дапамогі пацярпелым. Яны прывозяць і перадаюць мясцоваму насельніцтву лекі, ваду і ежу, востра неабходную ў гэты час, калі рэгіён аказаўся паралізаваны.

Адначасова з гэтым рэгіён зазнае нашэсьця марадэраў, якія карыстаюцца бездапаможнасьцю людзей, іхнай адсутнасьцю або разбурэньнем дамоў і закрыцьцём устаноў. Паліцыя паведаміла, што затрымала ўжо звыш 100 чалавек за крадзяжы. Марадэры абкрадаюць, у прыватнасьці, гандлёвыя склады, прычым выносяць ня толькі харчовыя прадукты, але і спажывецкія тавары.

Становішча ў Валенсіі ўсьцяж застаецца складаным. Большасьць дамоў застаецца без электрычнасьці і пітной вады. А ў пачатку новага тыдню сыноптыкі абяцаюць новыя ападкі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG