Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў паводкі ў Гішпаніі перавысіла 200 чалавек


Пашкоджаныя аўтамабілі на ўскраіне гораду Валенсія, 31 кастрычніка 2024 году.
Пашкоджаныя аўтамабілі на ўскраіне гораду Валенсія, 31 кастрычніка 2024 году.

Колькасьць загінулх у выніку паводкі ў аўтаномнай супольнасьці Валенсія ў Гішпаніі дасягнула 202. Пра гэта паведамляе BBC News са спасылкай каардынацыйны цэнтар па надзвычайных сытуацыях.

Усяго ў Гішпаніі ахвярамі паводкі сталі 205 чалавек. Яшчэ двое жыхароў краіны загінулі ў Кастыліі-Ля-Манчы і адзін у Малазе.

У чатырох рэгіёнах Гішпаніі захоўваецца пагроза штормаў і залеваў. Выратавальная апэрацыя працягваецца, у шэрагу гарадоў па-ранейшаму назіраецца павышаны ўзровень вады, паведамляюць экстраныя службы. Для руху закрыты больш за 150 дарог.

30 кастрычніка ў аўтаномнай гішпанскай супольнасьці Валенсія выпаў 491 міліметар ападкаў, што параўнальна з гадавой нормай для некаторых раёнаў. Струмені вады і бруду пранесьліся па вузкіх вуліцах, змываючы аўтамабілі і элемэнты першых паверхаў дамоў.

Прычынай паводак стаў ураган «Дана». Мясцовыя актывісты абвінавачваюць улады ў няздольнасьці справіцца з сытуацыяй. Грамадзкія арганізацыі і прафсаюзы маюць намер правесьці акцыю пратэсту ў Валенсіі 9 лістапада. Паводле сьцьвярджэньня арганізатараў, рэгіянальныя ўлады занадта позна адрэагавалі на ўраган, што стала адной з прычын вялікай колькасьці ахвяр.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG