Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Філіпінах ад шторму «Трамі» загінулі больш за 20 чалавек


Нагі, Філіпіны, 24 кастрычніка 2024 году
Нагі, Філіпіны, 24 кастрычніка 2024 году

На Філіпінах у вынику паводак і апоўзняў, выкліканых штормам «Трамі», загінулі сама меней 24 чалавекі, паведамляе Associated Press.

Шторм абрынуўся на паўночны ўсход краіны 24 кастрычніка, пасьля паўночы, і пачаў рухацца на захад з парывамі ветру да 115 кілямэтраў за гадзіну. Стыхія закранула больш за два мільёны чалавек, больш за тысячу дамоў атрымалі пашкоджаньні, каля трохсот дамоў і мастоў былі заблякаваныя вадой, гразевымі патокамі і паваленымі дрэвамі. У горадзе Нага менш як за содні выпала двухмесячная норма ападкаў.

Тысячы жыхароў вёсак былі выратаваныя, у тым ліку з дахаў дамоў, дзе яны ратаваліся ад вады, якая рэзка ўзнялася. Яшчэ тысячы чакаюць дапамогі.

«Мы яе можам выратаваць усіх адразу, таму што іх вельмі шмат і нам патрэбныя дадатковыя маторныя лодкі», — сказаў AP начальнік рэгіянальнай паліцыі Андрэ Дызон.

Таксама ён адзначыў, што паліцыянты шукаюць спосабы даставіць ежу і ваду тым, хто ня змог эвакуавацца і апынуўся ў ізаляцыі.

Інфармацыя пра загінулых, пацярпелых і разбурэньні працягвае паступаць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG