Як гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства унутраных справаў, 60-гадовая жыхарка Івацэвіцкага раёну зьвярнулася ў міліцыю з паведамленьнем, што ейную сястру б'е сын.
Калі міліцыянты прыехалі на месца, 31-гадовы мужчына, завёў бэнзапілу і нібыта накіраваўся да іх. Паводле паведамленьня, мужчына быў п'яны, на патрабаваньні спыніцца не рэагаваў і таму міліцыянт зрабіў некалькі папераджальных стрэлаў, а потым стрэл у нагу. На відэа, якое распаўсюдзіла МУС, чуваць толькі адзін стрэл і мала што відаць.
Паведамляецца, што мужчына ў шпіталі, яму аказваюць мэдычную дапамогу, супраць яго пачалі крымінальную справу.
Форум