Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сына галоўнага трэнэра хакейнага «Дынама-Менск» выпусьцілі з Акрэсьціна і дэпартавалі зь Беларусі


У ізалятары на Акрэсьціна, архіўнае фота, атрыманае ад вязьняў
У ізалятары на Акрэсьціна, архіўнае фота, атрыманае ад вязьняў

Маладзён заявіў, што пойдзе да псыхоляга.

Мікіта Квартальнаў, сын галоўнага трэнэра хакейнага менскага «Дынама» Дзьмітрыя Квартальнава і хакейны агент, расказаў, як адбываў адміністрацыйны арышт у Беларусі, дзе яго затрымалі. Яго словы цытуе «Спорт-Экспресс».

«Артыкул 19.1. „Нецэнзурная лаянка ў грамадзкім месцы“. Ні разу да гэтага не трапляў у такія сытуацыі, не магу сказаць, наколькі ўсё было правільна. Ад гэтага трэба крыху адысьці. Але маральна я стаў мацнейшым: цяжка сядзець у камэры 2×2 мэтры, дзе знаходзіцца восем чалавек. Ня думаю, што ў нейкіх турмах увогуле ёсьць добрыя ўмовы. Убачыў шмат дробязяў: аказваецца, для шчасьця шмат ня трэба. Калі прыходзіць абед — сапраўды шчасьце паесьці. На волі ты гэтага не шануеш».

Зараз Квартальнаў-малодшы хоча «пару дзён адпачыць». Дапускае, што сходзіць да псыхоляга.

«Па маім мэнтальным стане гэты эпізод нанёс удар, гэта адназначна».

Таксама Квартальнаў прынёс прабачэньні ўсім сваякам, кліентам і заявіў, што асабіста пераканаўся, што «ў Беларусі закон адзіны для ўсіх».

Пасьля вызваленьня Мікіта Квартальнаў быў дэпартаваны зь Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG