Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн абвясьціў пра новы пакет дапамогі Ўкраіне на 425 мільёнаў даляраў


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн анансаваў пакет дапамогі Ўкраіне ў памеры 425 мільёнаў даляраў.

«Сёньня прэзыдэнт абвясьціў пра выдзяленьне Ўкраіне пакета дапамогі ў галіне бясьпекі ў памеры 425 мільёнаў даляраў, які ўключае дадатковае абсталяваньне супрацьпаветранай абароны, боепрыпасы клясы «паветра-зямля», бронемашыны і важныя боепрыпасы для задавальненьня тэрміновых патрэбаў Украіны», — гаворыцца ў паведамленьні Белага дому па выніках тэлефоннай размовы Байдэна з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.

Зяленскі, камэнтуючы сёньняшнія тэлефонныя перамовы, напісаў у Тэлеграме, што ён удзячны прэзыдэнту Байдэну, абедзьвюм партыям Кангрэсу і амэрыканскаму народу за абвешчаны сёньня абаронны пакет у памеры 425 мільёнаў даляраў, які ўключае новыя сыстэмы супрацьпаветранай абароны і зброю далёкага радыюсу дзеяньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG