Паводле яго слоў, жанчыны адмовіліся ад шпіталізацыі, дзіцяці аказалі неабходную дапамогу ў бальніцы і адпусьцілі дадому.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны паведамляе, што ноччу расейскае войска нанесла тры ўдары па Запарожжы, папярэдне кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі. Як сьцвярджае ведамства, снарады патрапілі па аб’ектах інфраструктуры, прыватнаму сектару і тэрыторыі коннага клюба.
Усяго за суткі, паводле зьвестак Фёдарава, расейскія вайскоўцы нанесьлі 425 удараў па 11 населеных пунктах Запароскай вобласьці. У адміністрацыю паступіла 30 паведамленьняў аб пашкоджаных жылых дамах і аб’ектах інфраструктуры.
Форум