Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вугоршчыне тысячы людзей пратэстуюць супраць дзяржаўнай прапаганды


Будапэшт
Будапэшт

Некалькі тысяч чалавек у суботу прынялі ўдзел у масавых выступах у Вугоршчыне. Дэманстранты ў Будапэшце выйшлі да будынка кампаніі MTVA, якой належаць дзяржаўныя тэлебачаньне і радыё.

Пратэстоўцы называлі MTVA «фабрыкай прапаганды» і патрабавалі свабоды слова і інфармацыі для вугорскіх СМІ.

Арганізатарам пратэстаў выступіла апазыцыйная партыя TISZA. Яе ўзначальвае Пэтэр Мадзьяр, якога палітолягі называюць найбольш сур’ёзным канкурэнтам вугорскага прэм’ер-міністра Віктара Орбана за ўсе 15 гадоў, што той знаходзіцца ва ўладзе.

На выбарах у Эўрапарлямэнт мінулым летам партыя Мадзьяра набрала каля 30% галасоў, ушчыльную наблізіўшыся да кіроўнай партыі Fidesz Орбана.

Выступаючы перад дэманстрантамі ў суботу, Мадзьяр назваў «глябальным скандалам» становішча дзяржаўных СМІ ў Вугоршчыне. «Даволі хамства, даволі хлусьні, даволі прапаганды. У нас скончылася цярпеньне. Настаў час канфрантацыі», — сказаў ён.

Як мясцовыя, так і замежныя назіральнікі ўжо ня першы год адзначаюць, што свабода слова ў Вугоршчыне значна абмежавана. Яны кажуць аб тым, што кіроўная партыя Орбана пры дапамозе зьвязаных з урадам алігархаў пабудавала мэдыяімпэрыю, у якой СМІ падкантрольныя дзяржаве. Міжнародная няўрадавая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» падлічыла, што каля 80% мэдыярынку ў Вугоршчыне кантралюецца партыяй Орбана.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG