Недаступнымі сталі, у прыватнасьці, Sputnik International, Sputnik Serbia, Sputnik Afrique, Sputnik Africa, Sputnik Brasil, Sputnik Mundo і Sputnik Indonesia, а таксама Sputnik Абхазія, Sputnik Армэнія, Sputnik Беларусь, Sputnik Stories .
Пры спробе пераходу ў гэтыя акаўнты зьяўляецца апавяшчэньне: «Не ўдаецца знайсьці дадзеныя акаўнты». Як піша RT, у TikTok не патлумачылі прычыну блякаваньня.
- Блякаванне адбылося на тле пашырэньня санкцый ЗША супраць Расеі. У пачатку верасьня ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да мэдыягрупы «Россия сегодня» і яе даччыных кампаній — РІА «Новости», RT, Ruptly і Sputnik. Пад абмежаваньні таксама патрапіла галоўная рэдактарка RT Маргарыта Сіманьян. 13 верасьня ўлады ЗША абвінавацілі «Россию сегодня» і RT у працы на расейскія спэцслужбы.
- 17 верасьня кампанія Meta, якой належаць сацсеткі Facebook і Instagram, а таксама мэсанджар WhatsApp, абвясьціла пра блякаваньне ў іх медыягрупы «России сегодня», RT і іншых зьвязаных зь імі арганізацый.
Форум