Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гібель беларуса, які выскачыў з акна шпіталя ў Варшаве, расьсьледуюць як «давядзеньне да суіцыду»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гібель 67-гадовага беларуса, які 11 верасьня скокнуў з 6-га паверху варшаўскага шпіталя, расьсьледуюць паводле артыкулу «давядзеньне да суіцыду», паведамілі «Белсату» ў акруговай пракуратуры раёну Прага Поўнач.

Максымальнае пакараньне, прадугледжанае артыкулам, — 5 гадоў зьняволеньня. Сьледзтва вядзе польская паліцыя пад наглядам пракуратуры.

«Акруговая пракуратура зьдзяйсьняе нагляд за расьсьледаваннем справы аб давядзеньні да самазабойства шляхам угаворваньня або дапамаганьня, то бок учынку, прадугледжанага 151-м артыкулам Крымінальнага кодэксу», — паведаміў тэлеканалу «Белсат» прэс-сакратар акруговай пракуратуры раёну Прага Пулноц Норбэрт Валіньскі.

Ці ёсьць у справе падазраваныя, прадстаўнік пракуратуры не ўдакладніў. Паліцыя ад камэнтароў аб справе адмаўляецца.

Здарэньне адбылося 11 верасьня ў шпіталі на вуліцы Кандратовіча ў варшаўскім раёне Брудна. 67-гадовы грамадзянін Беларусі скокнуў з акна палаты на шостым паверсе і памёр на месцы.

Раней у лякарні паведамілі «Белсату», што беларуса шпіталізавалі 6 верасьня. Ягоны дыягназ прадстаўнік лякарні раскрыць адмовіўся, але адзначыў, што мужчыну меліся хутка выпісаць:

«Аніякіх складанасьцяў з пацыентам не было, ён быў у добрым кантакце з пэрсаналам. Мы чакалі, што яго выпішуць максымум празь некалькі дзён. Ягоны дыягназ ня быў цяжкім, і назіраўся выразны прагрэс у лячэньні ў правільным кірунку».

У лякарні таксама падкрэсьлілі, што пацыент паводзіў сябе адэкватна і нічога не прадвяшчала бяды.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG