Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Зямлю вярнуўся экіпаж з «касьмічным турыстам», які ўпершыю выйшаў у адкрыты космас


Экіпаж Polaris Dawn, зьлева направа: Анна Мэнан, Скот Потыт, Джарэд Айзэкман і Сара Гіліс
Экіпаж Polaris Dawn, зьлева направа: Анна Мэнан, Скот Потыт, Джарэд Айзэкман і Сара Гіліс

Касьмічны карабель прыватнай кампаніі SpaceX раніцай у нядзелю паспяхова сеў на ваду каля берагоў амэрыканскага штату Флорыда пасьля пяцідзённага арбітальнага палёту.

На яго борце — чацвёра астранаўтаў. Місія Polaris Dawn была камэрцыйнай. Упершыню прыватная асоба, «касьмічны турыст», выйшаў у адкрыты космас.

Камандзір экіпажу — бізнэсовец, мільярдэр Джарэд Айзэкман, які аплаціў місію. У 2021 годзе ён ужо лётаў у космас у складзе місіі SpaceX Inspiration4. Гэтым разам ён выйшаў у адкрыты космас у чацвер, 12 верасьня, на вышыні каля 700 кілямэтраў над Зямлёй.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG