Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскаму блогеру забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў


Glebas
Glebas

Расейскаму блогеру Глебасу (Глебу Дзямідаву), якога затрымалі ў Менску за відэа, забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў.

Пра гэта ён расказаў на сваім ютуб-канале.

На адным са сваіх відэа ў менскім мэтро блогер кажа, што «ў Менску крыху сумнавата» і «ён хоча навесці мітусьні», пасьля чаго гучна расказвае анэкдот пра геяў і прыстае да пасажыркі з пытаньнем «Ня смешна?».

На другім відэа Дзямідаў забягае ў кабіну тралейбуса і пытаецца жанчыну-кіроўцу, ці можна паруліць.

За гэтае відэа 13 жніўня суд Кастрычніцкага раёну Менску арыштаваў яго на 13 сутак па артыкуле аб дробным хуліганстве. Таксама супрацоўнікі міліцыі прапанавалі яму запісаць на камэру прабачэньні, каб «пазбавіцца другога пратакола», але пасля заканчэньня гэтага тэрміну другі пратакол не прыбралі, тлумачачы гэта тым, што «ў яго затрыманьня была вялікі розгалас».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG