Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася інфармацыя, што Іран перадаў Расеі ракеты Fath-360. Як яны выглядаюць і што пра іх вядома

7 верасьня адразу некалькі заходніх СМІ са спасылкай на крыніцы паведамілі, што Іран перадаў Расеі балістычныя ракеты малой далёкасьці. Паводле інфармацыі СМІ, 4 верасьня грузавое судна даставіла па Касьпійскім моры 200 іранскіх ракет Fath-360 з далёкасьцю 120 кілямэтраў. 9 верасьня афіцыйны прадстаўнік Эўразьвязу Пэтэр Стана назваў гэтую інфармацыю дакладнай. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен таксама пацьвердзіў перадачу іранскіх ракет Расеі.

У Іране па-ранейшаму адмаўляюць пастаўкі ракет Расеі.

Расказваем, як выглядае гэтая сыстэма ўзбраеньня і як яна можа паўплываць на вайну ва Ўкраіне.


XS
SM
MD
LG