На абваленай частцы была пешаходная дарожка і хадзілі трамваі. Паведамляецца, што ніхто не пацярпеў.
Інцыдэнт здарыўся каля трох гадзін ночы. Паводле папярэдніх зьвестак, прычынай здарэньня магла стаць аварыя на лініі цеплазабесьпячэньня, якая праходзіла па мосьце. Цэнтральнае ацяпленьне Дрэздэна выйшла са строю ва ўсім горадзе, патокі гарачай вады цалкам затапілі частку набярэжнай, перадае DW.
Мост злучае сабой стары і новы горад і зьяўляецца важнай транспартнай артэрыяй. Па зьвестках на 2003 год яго кожны дзень перасякала 53 тысячы аўтамабіляў, цяпер паток павінен быць вышэйшы.
Апошні трамвай з цэнтру прайшоў па мосьце за 9 хвілін да аварыі, адзначае таблоід Bild, апошні ў цэнтар павінен быў прайсьці праз паўгадзіны. Рух па астатніх сэкцыях перакрыты, выратавальныя службы асьцерагаюцца далейшага разбурэньня.
Мост Каролі, названы ў гонар жонкі караля Саксоніі Альбэрта Каролі Вазы Гольштайн-Готарпскай, быў пабудаваны ўпершыню ў 1892 годзе, але яго падарвалі нямецкія войскі ў траўні 1945 году. Наноў яго пабудавалі ў 1971 годзе.
Форум