Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне анансавалі «дзень звальненьняў» ва ўрадзе. У Вярхоўную Раду паступіла 6 заяваў аб адстаўцы


Уладзімір Зяленскі выступае ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Уладзімір Зяленскі выступае ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны, архіўнае ілюстрацыйнае фота

У Вярхоўную Раду Ўкраіны паступілі заявы адстаўцы ад трох міністраў, дзьвюх віцэ-прэм’ерак і старшыні Фонду дзяржаўнай маёмасьці Ўкраіны.

У Вярхоўную Раду Ўкраіны паступілі заявы аб адстаўцы ад трох міністраў — па стратэгічных галінах прамысловасьці Аляксандра Камышына, міністра юстыцыі Дзяніса Малюські і міністра абароны навакольнага асяродзьдзя і прыродных рэсурсаў Руслана Стральца, паведаміў 3 верасьня сьпікер украінскага парлямэнту Руслан Стэфанчук.

Таксама ў адстаўку вырашылі пайсьці віцэ-прэм’ер-міністар у пытаньнях эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі Ўкраіны Вольга Стэфанішына і віцэ-прэм'ер-міністар у пытаньнях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук.

Акрамя гэтага, заяву аб адстаўцы падаў старшыня Фонду дзяржаўнай маёмасьці Віталь Коваль.

«Усе заявы будуць разгледжаныя на адным з наступных пленарных пасяджэньняў», — напісаў Стэфанчук у сацсетках, апублікаваўшы фота згаданых заяваў.

Выданьне РБК Украіна зьвярнула ўвагу на камэнтар кіраўніка фракцыі «Слуга народу» Давіда Арахаміі. У сваім тэлеграм-канале ён анансаваў на 4 верасьня «дзень звальненьняў», а на 5 верасьня — «дзень прызначэньняў». «Як і абяцалі, вялікую перазагрузку ўраду можна чакаць ужо на гэтым тыдні», — напісаў Арахамія. Паводле яго, зьменіцца больш за 50% штатнай колькасьці Кабінэта міністраў Украіны. Канчатковы сьпіс будзе вызначаны на пасяджэньні фракцыі 4 верасьня, дадаў Арахамія.

У сваю чаргу дэпутат ад «Голасу» Яраслаў Жалязьняк на брыфінгу 3 верасьня сказаў, што зьмены будуць «адзінкавымі» і што ня варта чакаць поўнай перазагрузкі ўраду, таму што, паводле закону, цалкам замяніць яго склад падчас ваеннага становішча нельга.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на прэс-канфэрэнцыі 27 жніўня заявіў, што абмяркоўвае з прэм’ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем магчымыя зьмены ва ўрадзе. Улетку выданьні «Українська правда» і РБК-Україна са спасылкай на крыніцы з атачэньня ўкраінскага прэзыдэнта пісалі, што Зяленскі, падобна, «стаміўся» ад прэм’ер-міністра Шмыгаля і, магчыма, плянуе яго звольніць.

Дзяніс Шмыгаль кіруе ўрадам рэкордныя больш за 4,5 года і за гэты час ягоную адстаўку прарочылі ня раз, адзначае ўкраінская служба Радыё Свабода.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG