Госьці «ПіКа Свабоды»: Надзея Белахвосьцік, галоўны рэдактар Мэдыя IQ, беларускага праекту пра мэдыяграматнасьць, а таксама гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.
На нарадзе быў анансаваны запуск 17-га верасьня інфармацыйнага тэлеканалу. Паводле Надзеі Белахвосьцік, такім чынам улады спрабуюць акумуляваць прапаганду ў адным месцы.
«Бо пакуль аўдыторыя размазаная па розных каналах. На Youtube гэтыя каналы на першых месцах, але доля беларускай аўдыторыі ў іх катастрафічна малая. У АТН менш за 13% зь Беларусі, а ў ОНТ — амаль 28%. У агенцтва БелТА — менш за 11%. Іх сюжэты — для расейскай аўдыторыі, а не беларускай. У незалежных беларускіх СМІ на Youtube большасьць аўдыторыі ўсё ж зь Беларусі», — кажа мэдыяэкспэртка.
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
На думку Аляксандра Фрыдмана, за апошнія гады праўладная прапаганда стала менш цікавай, паколькі губляе адрозьненьні ад расейскай прапаганды.
«Зараз яны капіююць тое, што ідзе з Расеі, але з пэўнай адаптацыяй, з улікам ацэнак розных падзей Лукашэнкам. А ў астатнім вялікага адрозьненьня няма. Гэтая прапаганда вельмі агрэсіўная і робіцца ўсё больш агрэсіўнай. Нейкай крэатыўнасьці там няма. У беларускім грамадзтве цяпер адбываецца дэпалітызацыя, людзі ўсё менш цікавяцца палітыкай, бо гэта малапрыемныя навіны. Таму людзі імкнуцца гэтай інфармацыйнай прасторы пазьбягаць. Але паколькі Беларусі стала прапагандысцкай дзяржавай, то яны ня могуць спыніцца, таму і робяць новы канал. Для Маркава і іншых гэта проста дадатковыя грошы», — кажа Фрыдман.
Палітоляг дадае, што стварэньне «беларускага Youtube», запуск якога анансаваны на 12-га верасьня, можа быць зьвязанае з прадчуваньнем «ня вельмі добрых часоў», калі будуць адключаныя сацыяльны сеткі. Грамадзтву будзе прапанаваная хоць нейкая альтэрнатыва, лічыць Аляксандар Фрыдман.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум