Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 30 гадоў таму памёр беларускі пісьменьнік Сяргей Новік-Пяюн, аўтар «Зорачак»


Ілюстрацыйнае фота. Фрагмэнт вокладкі апошняй прыжыцьцёвай кнігі Сяргея Новіка-Пяюна «Песьні з-за кратаў» з дарчым подпісам Леаніду Дранько-Майсюку
Ілюстрацыйнае фота. Фрагмэнт вокладкі апошняй прыжыцьцёвай кнігі Сяргея Новіка-Пяюна «Песьні з-за кратаў» з дарчым подпісам Леаніду Дранько-Майсюку

Падзеі 26 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

Сяргей Новік-Пяюн. 1939 год
Сяргей Новік-Пяюн. 1939 год

30 гадоў таму, 26 жніўня 1994 году, памёр Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт, празаiк, кампазытар, грамадзкi дзяяч. Удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х гадоў у Заходняй Беларусі, вязень польскіх, нацысцкіх турмаў і ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х гадоў.

Сяргей Новік-Пяюн пісаў на беларускай, расейскай, польскай мовах і на эспэранта. З 1960-х выступаў у беларускім рэспубліканскім друку. Аўтар зборнікаў вершаў «Заўсёды зь песьняй» (1984), «Песьні з-за кратаў» (1993), кніжкі вершаў для дзяцей «Зорачкі ясныя» (1986). Некаторыя песьні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя зь іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»).

Гэты дзень у гісторыі

1789 — у Францыі была прынятая Дэклярацыя правоў чалавека і грамадзяніна, у якой неад’емнымі правамі чалавека абвяшчаліся свабода асобы, слова, сумленьня, роўнасьць грамадзян перад законам, права на супраціў прыгнёту.

1914 — нямецкае войска разьбіла расейскае ў бітве пад Танэнбэргам.

1920 — прынятая 19-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая дала права голасу жанчынам.

Ілюстрацыйнае фота. Камала Гарыс, у 2020 годзе выбраная віцэ-прэзыдэнткай ЗША, на сёлетніх выбарах пазмагаецца ўжо за пасаду прэзыдэнта
Ілюстрацыйнае фота. Камала Гарыс, у 2020 годзе выбраная віцэ-прэзыдэнткай ЗША, на сёлетніх выбарах пазмагаецца ўжо за пасаду прэзыдэнта

1992 — чэскі і славацкі прэм’ер-міністры, Вацлаў Клаўс і Ўладзімір Мэч'яр, падпісалі дамову аб падзеле Чэхаславаччыны на дзьве асобныя дзяржавы — Чэхію і Славаччыну. Падзел набыў законную моц 1 студзеня 1993 году.

2008 — Расея ў аднабаковым парадку прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

У гэты дзень нарадзіліся

1880Гіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня.

Гіём Апалінэр
Гіём Апалінэр

1892 Сямён Якубчык, беларускі гісторык, дырэктар Гістарычнага музэю ў Менску, ахвяра сталінізму.

1910Маці Тэрэза, каталіцкая манашка альбанскага паходжаньня, вядомая сваёй працай на карысьць бедных і нямоглых у Індыі. У 1979-м ёй прысудзілі Нобэлеўскую прэмію міру. Папа Ян Павал ІІ бэатыфікаваў Маці Тэрэзу.

Маці Тэрэза
Маці Тэрэза

1914 Хуліё Картасар, аргентынскі пісьменьнік.

Хуліё Картасар
Хуліё Картасар

1936Сьвятлана Клімковіч, беларуская пісьменьніца і перакладніца.

1962 Тацяна Сапач (Дубавец), паэтка, журналістка, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя. У 2010 годзе загінула ў аўтакатастрофе.

У памяці

1903 — памёр Канстанцін Вераніцын, пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры, найбольш верагодны аўтар паэмы «Тарас на Парнасе».

1994Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.

2001 Валеры Масьлюк, тэатральны рэжысэр, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Валер Масьлюк
Валер Масьлюк

2006 — Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.

2013Арлен Кашкурэвіч, народны мастак Беларусі.

Арлен Кашкурэвіч
Арлен Кашкурэвіч

2021Алесь Разанаў, беларускі паэт.

Алесь Разанаў, 2017
Алесь Разанаў, 2017

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG