Апазыцыйныя палітыкі прапануюць «разарваць усе двухбаковыя дамовы зь Беларусьсю, уключаючы пагадненьне аб бязьвізавых паездках грамадзян», і «лічыць немагчымым знаходжаньне ў адным вайсковым саюзе і эканамічнай і мытнай прасторах зь Беларусьсю і неадкладна выйсьці з АДКБ, ЭАЭС і СНД». А амбасаду Беларусі ў Ерэване закідалі бульбай, яйкамі і памідорамі.
У эфіры «ПіКа Свабоды» заявы Лукашэнкі і рэакцыю на іх у Армэніі камэнтуе палітычны экспэрт Рубэн Мэграб’ян.
«Мы не пакрыўдзіліся. Мы проста ўзважылі ўсё сказанае і ацанілі як належыць. Гэта выходзіць за рамкі палітыкі, дыпляматыі, этыкі. Гэта паводзіны дробнага крымінальніка, якога трэба проста браць за шкірку, так, як прафэсійныя паліцыянты. Кайданкі і ізаляваць ад грамадзтва. Мы гэта зрабілі па-свойму, каб паказаць дробнаму крымінальніку ягонае месца», — кажа Мэграб’ян.
На ягоную думку, добрых адносінаў з Лукашэнкам у Армэніі няма ўжо шэсьць гадоў. Усё зьмянілася пасьля таго, як Лукашэнка падтрымаў Азэрбайджан у вайне супраць Армэніі, кажа экспэрт.
«Адна зь ягоных заяваў, зробленая ў Азэрбайджане, прывяла да таго, што Армэнія прыняла рашэньне зьнізіць узровень дыпадносін зь Беларусьсю. Але гэта не дайшло да адрасата. Ён вырашыў працягваць. На жаль, наш МЗС пакуль не адрэагаваў. Але адрэагавалі мы, так, як палічылі патрэбным».
Дэмакратычныя сілы Армэніі таксама рэкамэндавалі запрасіць у Ерэван зь візытам «выбраную прэзыдэнтку Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую». У сваім допісе на X палітык выказала падтрымку армянскаму народу.
«Мы цудоўна ацэньваем словы Ціханоўскай, дзякуем ёй за гэта і салідарызуемся з законна абранай прэзыдэнткай Беларусі. Яе візыт у Ерэван цалкам рэальны. Яна мае мандат ад беларускага народу, а Армэнія — частка свабоднага сьвету. А там яе ўжо ня раз віталі. Было б правільна, і маральна, і палітычна, каб запрашэньне было і ад Ерэвану». — кажа Рубэн Мэграб’ян.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум