Дата дня
18 жніўня 1891 году нарадзіўся Краўцоў Макар (сапраўднае імя Макар Касьцевіч), пісьменьнік і перакладчык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя і нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х гадоў у Заходняй Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў. Краўцоў Макар зьяўляецца аўтарам словаў да гімну Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
Гэты дзень у гісторыі
1201 — заснаваны горад Рыга.
1682 — на царскі пасад у Расеі ўступіў Пётр I.
1868 ― францускі астраном П’ер Жансэн адкрыў у сонечным спэктры новы хімічны элемэнт гелій.
1924 ― арышт лідэра антысавецкага падпольля Барыса Савінкава ў Менску.
1968 ― кіраўніцтва краін Варшаўскай дамовы ўхваліла ўвод войскаў у Чэхаславаччыну.
1976 ― нямецкі пастар эвангелічнай царквы Оскар Брузэвіц публічна спаліў сябе ў знак пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы.
1991 ― хатні арышт прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова ў Крыме.
2009 — Грузія завяршыла працэс выхаду з Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.
2020 — у Менску прайшло першае пасяджэньне Каардынацыйнай рады па транзыце ўлады.
У гэты дзень нарадзіліся
1611 ― Людвіка Марыя Ганзага, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская, жонка апошніх каралёў дынастыі Ваза ― Уладзіслава і Яна Казімера.
1830 ― Франц Ёсіф I, імпэратар Аўстрыі і кароль Вугоршчыны.
1891 — Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопісу «Авадзень».
1904 ― Макс Фактар, парфумэр, заснавальнік кампаніі «Макс Фактар».
1922 ― Ален Роб-Грые, францускі пісьменьнік.
1924 — Міхаіл Ясень, беларускі паэт-песеньнік.
1933 ― Раман Паланскі, кінарэжысэр.
1946 — Алесь Марціновіч, беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.
1947 — Мікола Трухан, тэатральны рэжысэр.
1954 ― Януш Вішнеўскі, польскі пісьменьнік.
У памяці
1227 ― Чынгісхан, заснавальнік і вялікі хан Мангольскай імпэрыі.
1850 ― Анарэ дэ Бальзак, францускі пісьменьнік.
1940 ― Вальтэр Крайсьлер, заснавальнік аўтамабільнай карпарацыі.
1944 ― Эрнст Тэльман, старшыня Нямецкай партыі камуністаў (забіты ў канцлягеры Бухэнвальд).
1988 ― Яфрэм Карпачоў, беларускі гісторык.
Форум