Супраць Славы Камісаранкі распачалі спэцыяльнае вядзеньне. Яго будуць судзіць завочна.
Стэндап-коміку інкрымінуюць ч. 1 арт. 130 КК («распальваньне варожасьці»), ч. 2 арт. 367 («паклёп на Лукашэнку») і арт. 368 («абраза Лукашэнкі»).
Камісаранку запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсьці ў Сьледчы камітэт.
Камісарэнка ў сваім Інстаграме перапосьціў паведамленьне аб адкрыцьці супраць яго спэцыяльнай вытворчасьці і выкліку яго на допыт у СК. І дадаў камэнтар: «Запрашалі зьявіцца, але ў мяне, на жаль, не атрымліваецца. Дзякуй, што ёсць магчымасьць дыстанцыйна вырашыць пытаньнечка».
- Слава Камісаранка — вядомы стэндап-комік, ураджэнец Беларусі. Штогод даваў канцэрты ў розных гарадах Беларусі. Пасьля выбараў 2020 году Камісаранка неаднаразова выказваўся пра фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі і асуджаў гвалт з боку сілавікоў. Таксама пасьля выбараў ён стаў часта жартаваць пра Лукашэнку ў сваіх стэндапах.
- Камісаранка лічыцца галоўным папулярызатарам мэма «Чык-чырык» пра Лукашэнку. Аднойчы, падчас размовы з комікам Русланам Белым, яны пажартавалі, што Лукашэнка — адзіны прэзыдэнт, які ня можа паляцець у адпачынак, бо яго не пускаюць шмат у якія краіны. «Аляксандра Рыгоравіча не пусьцілі на самалёт, а ён адказаў: «Ах, тады сам палячу! Чык-чырык», — пажартаваў тады Камісаранка.
- На пачатку 2021 году Камісаранку забаранілі выступаць у Менску, ануляваўшы гастрольныя пасьведчаньні. У студзені 2022 году Слава Камісаранка расказаў, што КДБ Беларусі абвясьціла яго ў вышук. Паводле яго, беларускія сілавікі яму «тэлефанавалі і пісалі смс-кі», але ён на той момант ужо зьехаў у Кіеў. Таксама ён расказаў, што супрацоўнікі КДБ шукалі ягоных бацькоў.
Форум